«Плот крыві». Мінчанін прыйшоў у паліклініку і атрымаў дзіўны талончык

 
247
24 декабря 2025 в 15:23
Автор: Тарас Щирый
Автор: Тарас Щирый

Жыхар сталіцы ў аўторак прыйшоў у паліклініку, каб здаць аналізы. Як жа ён здзівіўся, калі з тэрмінала атрымаў квіточак з дзіўным перакладам з рускай на беларускую мову — «плот крыві».

 «Я пайшоў у дзявятую паліклініку і ў апараце, які выдае талончыкі, праз чырвона-зялёны сцяжок абраў беларускую мову, націснуў, і ён мне выдаў квіточак вось з такім дзіўным перакладам на беларускую мову. Было смешна», — распавёў журналісту Onlíner уладальнік дзіўнага талона.

Памылку, верагодна, зрабіў робат, які пераклаў з рускай на беларускую словазлучэнне «забор крови». У беларускай мове для абазначэння драўлянай ці металічнай агароджы выкарыстоўваецца слова «плот».

«Безумоўна, словазлучэнне „плот крыві“ няправільнае і бязглуздае. Гэта машынны пераклад слоў „забор крови“, дзе лексема „забор“ перакладзена як „плот“ (у значэнні 'агароджа'). Слушнай назвай працэдуры мусіла б быць „узяцце крыві“ („забор крыві“)»,  тлумачыць філолаг Марына Чарнякевіч.

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш  тэлеграм-бот. Гэта хутка і ананімна