Сёння і заўтра ў Гарадку праходзіць юбілейны — трыццаты Дзень беларускага пісьменства. Свята літаратуры і кнігадрукавання ўпершыню адбылося ў 1994 годзе ў Полацку і пасля кожны год праводзілася ў розных беларускіх гарадах і мястэчках. Мы скарысталіся нагодай і падрыхтавалі чарговы тэст, прысвечаны беларускай паэзіі. Алгарытм вельмі просты: вам трэба пазначыць, каму з аўтараў належаць прыведзеныя вершаваныя радкі. Час пачынаць.
Больш моўных віктарын i тэстаў — у нашым тэлеграм-канале «Onliner па-беларуску». Падпісвайцеся, каб не прапусціць цікавае.
Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка