Сёння мы сабралі тэсты па арфаграфіі з тэлеграм-канала «Onlíner па-беларуску» ў адным месцы, каб вы маглі папрактыкавацца. Для нашых падпісчыкаў трошкі змянілі фармулёўкі і варыянты адказаў, так што ўсім павінна быць цікава. Тэма — правапіс галосных.
У канале «Onlíner па-беларуску» сярод іншага рэгулярна выходзяць тэсты і кароценькія допісы на моўныя тэмы. Мэта простая — вылучаючы літаральна хвіліну, вы можаце ў адзін дзень успомніць школьнае правіла, якое дазволіць пазбягаць распаўсюджанай памылкі ў паўсядзённай камунікацыі; у іншы — запомніць значэнне новага для сябе слова ці даведацца пра багаты сінанімічны рад чутага раней; наступным разам — вывучыць слоўца-другое з правільным націскам. Не забываемся і на іншыя цікавосткі — напрыклад, цяпер у нас выходзіць праект пра міжмоўныя амонімы.
Адным словам, далучайцеся!
«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак і тэксты на роднай мове