У верасні пройдзе «Агульная дыктоўка», падчас якой можна дапамагчы Лідскаму замку

 
3577
19 августа 2022 в 14:53
Источник: Адар'я Спевак
Источник: Адар'я Спевак

У суботу, 3 верасня, пройдзе адкрытая дыктоўка па беларускай мове «Агульная дыктоўка». Выказаць любоў да роднай мовы і праверыць сваё веданне арфаграфіі і пунктуацыі можна анлайн з любой кропкі свету ці афлайн у Мінску. За кожнага ўдзельніка ААТ «Лідскае піва» пералічыць грошы на набыццё новага экспаната для Лідскага замка.

«Агульная дыктоўка» пройдзе ў Беларусі ў чацвёрты раз, у 2020 годзе напісаць тэкст на роднай мове вырашылі больш як 3 тысячы чалавек. Каб стаць паўнапраўным удзельнікам праекта ў 2022 годзе, трэба зарэгістравацца на сайце і адзначыць, як плануеце пісаць: анлайн ці ў Lidbeer Dvor.

3 верасня а 15-й гадзіне на YouTube-канале і на пляцоўцы ў Мінску пачнецца трансляцыя. Да прызначанага часу пад рукой трэба мець толькі ручку і ліст фармату А4. Абмежаванняў па ўзросце, геаграфіі і нават узроўні мовы для ўдзельнікаў няма — для дыктоўкі арганізатары выбралі тэкст сярэдняй складанасці, каб паказаць адначасна і багацце нашай мовы, і яе меладычную прыгажосць.

Сёлета тэкст дыктоўкі зачытае культавы дыктар беларускага радыё і тэлебачання Уладзімір Баклейчаў. Практычна з першага дня адкрыцця яго голасам «кажа» мінскі метрапалітэн, дзякуючы яму амаль кожны беларус ведае, як гучыць на роднай мове «Няміга», «Кастрычніцкая» ці «Купалаўская».

— Сёлета мы вырашылі не проста выказаць любоў да роднай мовы праз адкрытую дыктоўку, але і набыць для Беларусі каштоўны матэрыяльны скарб. За кожнага ўдзельніка, які дашле сваю працу на праверку, ААТ «Лідскае піва» пералічыць 5 рублёў на набыццё новага экспаната для ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей», для яго вядомага на ўсю краіну філіяла — Лідскага замка, — адзначылі ў кампаніі.

Адправіць сваю працу на праверку можна праз асабісты кабінет на сайце, зрабіць гэта трэба 3 верасня да 19:00. Выстаўляць адзнакі будуць прафесійныя філолагі, свае вынікі з каментарыямі адмыслоўцаў можна будзе ўбачыць праз 3—4 дні таксама ў асабістым кабінеце.

Выдатнікі, якія напішуць дыктоўку на 8, 9 ці 10 балаў, атрымаюць запрашальныя білеты ў Музей лідскага бровара, які адкрыўся ў Лідзе гэтай вясной. На чатырох паверхах гістарычнага будынка сабраны тысячы экспанатаў, у тым ліку інтэрактыўныя, прысвечаныя гісторыі легендарнага піўзавода і яго заснавальніка Носеля Пупко.


конвектор, игольчатый (стич), 1000 Вт, термостат, настенный монтаж, управление механическое, площадь обогрева 15 м2
Onlíner рекомендует
тепловентилятор, спиральный, 2000 Вт, термостат, управление механическое, площадь обогрева 20 м2
конвектор, 2000 Вт, управление механическое, площадь обогрева 20 м2

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка