Сёння — роўна 145 гадоў з дня нараджэння беларуска-польскага фотамастака Яна Булгака, бацькі нашай фатаграфіі. Булгак пабываў у розных беларускіх гарадах і глыбінках і заўсёды рабіў там цікавыя кадры — найперш архітэктурныя. Паказваем, як у 20-м стагоддзі выглядалі Мір і Нясвіж, Крэва і Навагрудак, Гродна, Пінск і Слонім.
Пачнём, бадай, з любага для турыстаў і беларусаў Гродна. Фарны касцёл, гандаль і, натуральна, Каложа. Глядзім, як яны выглядалі стагоддзе таму.
View this post on Instagram
View this post on Instagram
Пінск — адзін з найпрыгажэйшых і лямпавых гарадоў Беларусі. Вока Яна Булгака таксама не абмінула гэтага ўтульнага мястэчка.
View this post on Instagram
Разам з фотамастаком заглянем і ў старажытны Слонім — горад, які незаслужана не карыстаецца вялікай папулярнасцю ў турыстаў.
Далей пройдземся па найбольш папулярных турыстычных маршрутах. Вядома ж, першымі ў галаву трапляюць Мірскі ды Нясвіжскі замкі.
View this post on Instagram
View this post on Instagram
Далей адпраўляемся туды, «дзе на ўзвышшах наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы».
View this post on Instagram
А непадалёк ад Навагрудка знаходзіцца напаўвымерлая вёсачка Любча, не вельмі багатая на турыстаў, але ж там знаходзіцца чароўны палац.
View this post on Instagram
Яшчэ адзін зруйнаваны палац месціцца ў Крэве. Мяркуючы па фотаздымках, там нічога не змянілася дагэтуль, як і ў Навагрудку.
View this post on Instagram
Бліжэй да фінішу нашага віртуальнага падарожжа па Беларусі ў мінулае накіроўваемся ў Друю і разглядваем выдатныя касцёл і царкву ў гэтым пасёлку.
View this post on Instagram
Зазірнём і ў Камаі, невялікую вёску Пастаўскага раёна, дзе захаваўся ўнікальны помнік беларускай архітэктуры — касцёл Святога Яна Хрысціцеля.
View this post on Instagram
У канцы ж даведаемся, як выглядалі сотню гадоў таму папулярныя месцы адпачынку беларусаў — Браслаў і возера Свіцязь.
View this post on Instagram
View this post on Instagram
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка