Дзень роднай мовы на Onliner: пачаліся прэзентацыі фільма «Гаворкі Беларусі»

 
3101
10 февраля 2021 в 18:15
Источник: Onliner. Фото: МДПУ
Источник: Onliner. Фото: МДПУ

Учора, 9 лютага, пачаліся прэзентацыі дакументальнага фільма «Гаворкі Беларусі», які створаны супрацоўнікамі Onliner і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі пры падтрымцы кампаніі А1. Цягам двух тыдняў, з 9 па 19 лютага, стужка будзе прэзентавана ва ўніверсітэтах Мазыра, Гомеля, Магілёва, Віцебска, Гродна і Брэста, у сталічных БДПУ і ліцэі БДУ, а таксама ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі» зманціраваны пераважна з тых матэрыялаў, якія былі зняты падчас рэалізацыі праекта «Мова: як гаворыць краіна», але ў апублікаваныя відэаролікі не ўвайшлі. Прэм’ера стужкі на Onliner адбудзецца 21 лютага, калі ва ўсім свеце будзе адзначацца Дзень роднай мовы. Пакуль жа публікуем трэйлер:

Ніжэй падаём таксама падрыхтаваныя ў рамках праекта «Мова: як гаворыць краіна» відэаролікі, якія сталі своеасаблівымі замалёўкамі-анонсамі да паўнавартаснага дакументальнага фільма:

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка