Бабуліны спевы пад bass music. Гурт Rostany запісаў бадзёры электронны мікс з «беларускай вішанькай на торце»

 
855
23 марта 2020 в 12:27
Автор: Александр Чернухо
Автор: Александр Чернухо

Беларускі гурт Rostany прадстаўляе бадзёры электронны мікс, у якім спалучаюцца дабстэп і bass music, а таксама спевы беларускіх бабулек з глыбокіх вёсак. Мікс Slavic Blood in the Mix 001 з аўтарскімі жывымі сінтамі, гітарамі, мэшапамі і міксамі аўтары называюць «беларускай вішанькай на торце».

«Гадзіна моцнага электроннага стафу. Сапраўдныя бэнгеры dubstep, hardstyle з аўтарскімі жывымі сінтамі, гітарамі, мэшапамі і міксамі. І ўсё гэта распачынаецца беларускамоўнай кампазіцыяй Rostany. Цалкам у міксе аж чатыры кампазіцыі гурта. Няхай гэта і вельмі неўласціва для „Tomorrowland-музыкі“, якая сканцэнтравана на згладжванні міжкультурных рысаў, мы адчуваем, што таямнічыя галасы з беларускіх глыбінь, якія мы рупліва захавалі амаль што ў першародным гучанні, — гэта як келіх моцнага старадаўняга беларускага музычнага напою, што толькі надае жару на танцпляцы», — так апісваюць гучанне мікса яго аўтары.

3d-відэа стварыў Zhenkoest, а дызайн вокладкі Лідзія Міцкун.

Беларускі гурт Rostany быў заснаваны ў 2012 годзе Віктарам Рудэнкам. Канцэпцыя групы заключаецца ў выкананні сучаснай музыкі ў рэальным часе пры дапамозе традыцыйнага музыцыравання. У 2016 годзе на амерыканскім лэйбле VG быў выпушчаны альбом Copy-Paste Me, а заснаванае на трэках гэтага альбома шоу Electric Toys абляцела больш за 40 гарадоў Кітая. Зараз Rostany — адзін з самых вядомых беларускіх гуртоў у Азіі.