2171
03 декабря 2019 в 9:00
Источник: Вадзім Шклярык. Фото: Улад Барысевіч. Видео: Аляксей Марозаў
Спецпроект

Экспедыцыя Onliner: крыху статыстыкі і выніковае відэа

Источник: Вадзім Шклярык. Фото: Улад Барысевіч. Видео: Аляксей Марозаў

Пад канец восені выйшаў апошні матэрыял у рамках сумеснага з A1 праекта «Мова», прысвечанага гаворкам Беларусі. Усяго ж са жніўня па лістапад мы апублікавалі шэсць такіх артыкулаў. З нядаўняга часу гэтыя матэрыялы даступны ў Бібліятэцы Onliner, а непасрэдна відэаролікі сабраны ў раздзеле «Мова» на YouTube-канале Onliner Belarus. Разумеючы, што без падсумавання праект не можа лічыцца завершаным, ніжэй коратка падвядзём вынікі.

З мэтай збору моўных фактаў мы праехалі па краіне каля 3300 кіламетраў, наведаўшы ў розных рэгіёнах 15 населеных пунктаў. Нашымі інфармантамі сталі 19 старажылаў ад 1926 да 1949 гадоў нараджэння. Як падкрэслівалася ў першым артыкуле цыкла, людзей для размоў мы выбіралі мясцовых, не прыезджых. Звярталася ўвага таксама на адукацыю — амаль усе нашы інфарманты па той або іншай прычыне былі вымушаны абмежавацца толькі навучаннем у школе.

Створана паводле карты В. С. Цітова «Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі» і карты А. А. Крывіцкага «Групоўка гаворак на тэрыторыі Беларусі»

Як паказана на карце, паездкамі мы ахапілі ўсе шэсць гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Але прывязка да іх была абрана толькі для зручнасці, бо дыялектны падзел у межах краіны даволі спецыфічны. Тым не менш сваю ўвагу мы канцэнтравалі менавіта на гаворках, дакладней на іх лексічным складзе. У выніку ў нашых артыкулах знайшлі адлюстраванне каля 100 дыялектных слоў (гэта без уліку тых, якія сталі паўнавартаснымі адзінкамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы).

У першай публікацыі цыкла мы адзначалі, што абмяжоўваць свае пазнанні ў сферы беларускіх гаворак адно трасянкай — значыць вельмі спрошчана глядзець на сітуацыю. Насамрэч усё куды больш складана і адначасова цікава, і паказаць гэта, спадзяёмся, у нас атрымалася. Прынамсі, падрыхтаваць шэсць разнастайных матэрыялаў толькі пра трасянку мы наўрад ці змаглі б.


A1 імкнецца дапамагчы беларусам нанава адкрыць для сябе ўласную спадчыну: традыцыі, гісторыю, культуру і іншыя элементы нацыянальнага багацця. Кампанія звяртае асаблівую ўвагу на найважнейшыя беларускія артэфакты, такія як беларуская мова, нацыянальнае мастацтва і куткі некранутай прыроды.

Спецпраект падрыхтаваны пры падтрымцы УП «А1», УНП 101528843.
10-го поколения, экран 6" E-Ink Carta, 1072 x 1448, сенсорный, с подсветкой, память 8 Гб, Wi-Fi
Нет в наличии
экран 6" E-Ink Carta, 758 x 1024, с подсветкой, память 8 Гб, карты памяти
Нет в наличии

Бібліятэка Onliner: найлепшыя матэрыялы і цыклы артыкулаў

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!

Перадрук тэксту і фотаздымкаў Onliner без дазволу рэдакцыі забаронены. nak@onliner.by