Гурт Relikt выпусціў новы альбом «Дрэва жыцця». Прэм’ера на Onliner

 
3878
14 октября 2019 в 11:00
Источник: Мікіта Мелказераў
Источник: Мікіта Мелказераў

Хлопцы з гурта Relikt прэзентуюць свой шосты альбом — пад назвай «Дрэва жыцця». Канцэптуальна назва адсылае да вядомага ў многіх народаў міфалагічнага архетыпу сусветнага дрэва — сакральнага цэнтра Сусвету. Лідар Relikt бубнач Аляксандр Дземідзенка кажа, што альбом «Дрэва жыцця» звязаны з фундаментальнымі паняццямі чалавечага быцця: жыццё і смерць, дабро і зло, канец і пачатак. Сам вобраз дрэва з'яўляецца ключавым сімвалам беларускай міфалогіі і культуры. «Нам хочацца, каб песні, якія спявалі нашыя продкі, бабулі і дзядулі, не зніклі, а працягвалі гучаць на фестывалях, у клубах і на айпадах, каб дрэва нашага роду і народа не засыхала, але давала новыя парасткі», — дадае музыкант.

Вось спіс трэкаў.

Дададзім, што ў альбом увайшлі дзесяць унікальных старажытных беларускіх народных песень, сабраных ва ўсіх кутках нашай краіны. Навуковымі кансультантамі рэлізу выступілі гісторык, даследчыца традыцыйнай культуры Алена Ляшкевіч і этнограф, спецыялістка ў этнічным спеўным выкананні Ірына Мазюк.

Апроч візітнай карткі Relikt — незвычайных гітарных эфектаў і шматстайнай перкусіі — у новых кампазіцыях калектыву можна пачуць мноства рэдкіх, незвычайных для рок-музыкі этнічных інструментаў: глюкафон ручной работы з нестандартным строем, беларускія дудкі, ксілафон, баян.

Акрамя таго, альбом атрымаўся інтэрнацыянальным. У запісе ўдзельнічалі баяніст-віртуоз Аляксандр Ясінскі (Прага), вакалістка гурта Ilo & Friends Ілона Карпюк (Беласток), а таксама культавая фігура беларуска-польскага андэграўнду Юрка Асеннік, які не толькі выканаў адну з песень, але і стварыў вокладку дыска.

Пра вокладку. Цяпер у гурта і новы лагатып, створаны на аснове шрыфта, якім быў напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага — першая еўрапейская канстытуцыя.

Стылізаваная адзінка ў назве каманды саступіла месца лацінскай «L». Гэта зроблена для таго, каб пазбегнуць блытаніны.

Альбом запісваўся і зводзіўся на той самай легендарнай кансолі SSL 4000 з лос-анджэлескай студыі кампаніі Yamaha, з якой працавалі Motorhead, Стыві Уандэр, Чэт Аткінс ды іншыя зоркі.

Бібліятэка Onliner: найлепшыя матэрыялы і цыклы артыкулаў

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!