16 862
31 марта 2024 в 9:49
Автор: Тарас Щирый. Фото: Максим Малиновский

Каталікі святкуюць Вялікдзень. Наш рэпартаж са старадаўняга Лагойска

Автор: Тарас Щирый. Фото: Максим Малиновский
Напишите отзыв на товар и получите шанс выиграть робот — мойщик окон

Сёння каталікі па ўсім свеце адзначаюць Вялікдзень — галоўнае свята хрысціянскага свету, якое сімвалізуе ўваскрэсенне Ісуса Хрыста, перамогу жыцця над смерцю. Вернікі рыхтаваліся да яго цягам 40-дзённага посту. Напярэдадні яны прыйшлі ў храмы, каб асвяціць ежу (пафарбаваныя яйкі, хлеб, соль, вяндліну), а ўвечары зноў вярнуліся ў святыні на ўрачыстае набажэнства. Гэтым разам мы наведалі старадаўні Лагойск і ўбачылі, як «свята святаў» сустракаюць у мясцовым касцёле святога Казіміра.

Гэты бялюткі храм са званіцай знаходзіцца літаральна ў самым цэнтры горада — на ўзгорку над маляўнічай ракой Гайна. На гэтым месцы некалі знаходзіўся стары храм, але да нашых дзён не захаваўся. У дзевяностых мясцовыя каталікі распачалі будоўлю новага касцёла, і ў 1999-м ён змог прымаць вернікаў.

Тады мясцовы прыход узначальваў ксёндз Рышард Пежхала, цяпер — Павел Слука. Ён (дарэчы, у свой дзень нараджэння) і ўзначаліў святочнае набажэнства.

У нядзелю ў касцёлах таксама праходзяць святочныя набажэнствы. Па добрым звычаі ў гэты дзень людзі збіраюцца за сямейным сталом, каб у чарговы раз убачыцца і пакаштаваць улюбёныя велікодныя стравы.

«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак i тэксты на роднай мове

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка