Лявон Вольскі ў кастрычніку плануе сыграць унікальны канцэрт: на ім прагучаць песні адразу чатырох гуртоў, у якіх удзельнічаў знакаміты беларускі музыка. Падчас выступу на адной сцэне загучаць хіты гуртоў «Мроя», N.R.M., ZET і Volski. Дарэчы, яшчэ да абвяшчэння падрабязнасцей гэтай імпрэзы на канцэрт было прададзена каля 200 квіткоў.