Чытаем запісы ў дзённіках: «Замаскіраваў джын-тонік пад ліманад», «Раскідваў па класе грачаную кашу», «Сунуў іголку ў рот»...

Источник: Андрэй Рудзь
2906
08 декабря 2022 в 18:21

Працягваем раскансервацыю школьных дзённікаў і дысцыплінарных парушэнняў. Калісьці педагогі прадказвалі, што ўладальнікі гэтых адзнак «неуд» будуць валяцца пад плотам, але пралічыліся. Хуліганы сталі паважанымі людзьмі і дзеляцца запасамі. Сёння ў нас чарговая партыя лямпавых настаўніцкіх запісаў, прасякнутых мудрасцю і любоўю да дзяцей. Спадзяемся, аднойчы будзе створаны тэматычны музей з бабулямі-наглядчыцамі.

З сябрукамі маскіраваў джын-тонік

Арцём паказаў любімы запіс за пяты клас. Да яго ёсць гісторыя. Паўтараць забаронена.

«З нагоды 14 лютага ці яшчэ чаго арганізавалі школьную дыскатэку. Ладзілася яна не ў школе, у нас сабралася кампашка з пяці чалавек, хтосьці прапанаваў купіць джын-тонік. А каб не выдаць сябе, вырашылі заліць гэтую вадкасць у бутэльку ад газіроўкі. Што мы і зрабілі перад дыскатэкай у нейкім пад’ездзе. На самой дыскатэцы спакойна распівалі нашу „газіроўку“. Усё прайшло гладка, пасля танцаў разышліся па дамах.

А вось пасля выходных я зразумеў: нешта пайшло не так. Дагэтуль памятаю, як, нічога не падазраючы, іду па школе, а насустрач з класнай гадзіны (якую я прагуляў): „У-у, табе капец...“ Ля кабінета — класная з крыкамі: „Ты што, зусім разбэсціўся? Давай дзённік!“ І пачала нешта страчыць. Толькі з запісу я і зразумеў, што такое. Потым адвяла мяне да завуча, там учынілі допыт, пагражалі паставіць на ўлік. Увогуле, усю віну павесілі на мяне. Балазе ўсё абышлося.

Як яна даведалася пра нашу „газіроўку“ — да гэтага часу загадка. Думаю, здаў хтосьці з дзяўчынак, якім мы пахваліліся. Бацькі былі, вядома. Наведалі школу, правялі гутарку. Ужо пазней са смехам успаміналі гэты залёт».

Лёс кавээншчыка

Прэтэнзіі да нашага чытача Ільі звязаны ў асноўным з яго захапленнем: весяліцца сам і весяліць увесь клас.

Раскідваў грэчку і «набіў Артура кедам па галаве»

Віталь успамінае, што праблем з паспяховасцю не было, а вось з паводзінамі, мяркуючы па дзённіку за чацвёрты клас, — бяда.

«Набіў Артура кедам па галаве», «Парваў сумку», «Б’е дзяцей», «Раскідваў па класе грачаную кашу», «Выстрыг Вадзіму валасы»... Спадзяемся, цяпер ён крыху стрымліваецца.

Іх норавы

Напрыканцы — коратка пра норавы некаторых сучасных пляменнікаў. Чытачка Марыя ганарыцца хлопцам! Яму будзе што расказаць унукам. Вось як выглядае яго першы запіс:

Працягваем збіраць экспазіцыю. Калі ў вас ёсць цікавыя запісы ў дзённіку або добрыя залёты — дасылайце: na@onliner.by.

«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Падпісвайцеся, каб не прапусціць нашы новыя тэксты на роднай мове

Перадрук тэксту і фотаздымкаў Onlíner без дазволу рэдакцыі забаронены. ng@onliner.by

Читать на Onlíner