Сёння, калі ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы, мы рады прадставіць плён нашай карпатлівай працы — 28-хвілінны дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі». Стужка створана супрацоўнікамі Onliner і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі пры падтрымцы кампаніі А1.
Читать на OnlínerУ 2019 годзе падчас рэалізацыі праекта «Мова: як гаворыць краіна» матэрыялу намі было знята столькі, што ў апублікаваныя відэаролікі не ўвайшла нават палова. Разумеючы яго каштоўнасць, мы не маглі адкласці прывезенае з экспедыцый да лепшых часоў. Дый гэта было б недаравальна ў дачыненні да нашых шаноўных інфармантаў, не ўсе з якіх, на жаль, дачакаліся прэм'еры фільма.
Сцэнарый быў напісаны кандыдатам філалагічных навук Вадзімам Шклярыкам. Мантажом займаўся Аляксей Марозаў. Анімацыю падрыхтаваў Кірыл Стаселька, а закадравы тэкст агучыў Андрэй Мар'янаў. За тэхнічную падтрымку і вырашэнне аргпытанняў адказвала Марыя Іванова.
Цягам двух тыдняў, з 9 па 19 лютага, стужка была прэзентавана ва ўніверсітэтах Мазыра, Гомеля, Магілёва, Віцебска, Гродна і Брэста, у сталічных БДПУ і ліцэі БДУ, а таксама ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Сёння ж мы ладзім прэм'еру фільма «Гаворкі Беларусі» для чытачоў Onliner.
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка