Карагод, гарэлка і сумесная гулянка. Як у вёсцы Новіны адзначаюць старажытны абрад

Автор: Татьяна Ошуркевич. Фото: Максим Малиновский
8420
21 января 2020 в 18:47

«Цягнуць Каляду на дуба» — гэты абрад некалі быў распаўсюджаны па ўсёй Бярэзіншчыне, а цяпер лічыцца архаічным і занесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Традыцыя сустракацца разам і гучна-весела праводзіць Каляды цяпер адноўлена ў вёсках Чыжаха і Любушчыны, а яшчэ завяршальны абрад зімовых свят ладзяць у вёсцы Новіны. З'ездзілі ў апошнюю і распавядаем, што адбываецца падчас адзначэння.

Читать на Onlíner



А праходзіць усё так: увечары 20 студзеня людзі дамаўляюцца, у чыёй хаце будуць праводзіць Каляды, хто будзе гатаваць стравы, і вызначаюцца з часам. Збіраюцца каля 12 гадзін, каб справіць абрад у абед. На наступную раніцу яны ўпрыгожваюць куль саломы ад зажыначнага снапа. Яго прыносяць у хату перад першай каляднай куццёй і ставяць у чырвоны кут на час усяго свята. З куля робяць ляльку і апранаюць у жаночае адзенне. Называюць жа яе Калядой.




Абрад прысвечаны перш за ўсё забеспячэнню добрага ўраджаю ў новым годзе. Лялька-Каляда — абярэг поля і вёскі. Кола ж ці барана ўсцягваюцца на дуб, каб вясной на ім пасяліліся буслы. Лічылася, што, калі гэта адбудзецца, маладыя пары, што возьмуць шлюб у мясаед, народзяць дзяцей і працягнуць род.




Пачынаецца дзеянне такім чынам. Звараную ў чыгунку або гліняным гаршку куццю ставяць на сена ў рэшата, бяруць старое кола ад воза або барану і вязуць на санях да дуба, які стаіць у полі або ў канцы сяла. На санях сядзіць выбраная з вёскі жанчына сталага ўзросту. Пад’язджаючы да дуба, тыя, хто вязуць санкі з Калядой, імкнуцца іх перакуліць, «каб каша разляцелася». Лічыцца, што гэта спрыяе ўрадлівасці. Старое кола і саламяную ляльку, калі яны захаваліся з мінулага года, скідаюць з дуба і падпальваюць, а на дуб усцягваюць новую ляльку ў жаночай постаці, кола або барану і куццю. Спяваюць абрадавыя песні, водзяць карагод вакол дуба, п'юць гарэлку, закусваюць і ідуць да месца збору, дзе адбываецца сумесная пагулянка. Яна і завяршае калядны цыкл святаў.





Цяперашні адноўлены абрад існуе ў старажытным выглядзе.

Библиотека Onliner: лучшие материалы и циклы статей

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Быстрая связь с редакцией: читайте паблик-чат Onliner и пишите нам в Viber!