Слухаем выдатны беларускі індзі. Гурт ili-ili прэзентуе кліп, які здымалі адразу шэсць рэжысёраў

Автор: Александр Чернухо
3477
16 сентября 2019 в 15:00

Беларускі гурт ili-ili прэзентуе на Onliner новы кліп на песню «Ноч». Пульсуючы электрабіт, хвалі сінтэзатараў і рэха далекіх галасоў — так ili-ili адчуваюць настрой і энэргію начнога горада. Паслухайце, як гучыць выдатны беларускі індзі.

Читать на Onlíner

Трэк «Ноч», адбітак актуальнага гучання гурта ili-ili, адразу знайшоў візуальнае ўвасабленне. Курс кліпмейкераў кінашколы Андрэя Палупанава абраў гэтую песню, каб ажыццявіць складаную ідэю — зняць відэакліп, у якім сваё бачанне рэалізавалі б шэсць рэжысёраў. Сачылі за цэласнасцю канчатковага выніку куратары курса — рэжысёр Андрэй Грынько і аператар кліпа Аляксандр Алейнікаў.

«Дачакайцеся, пакуль сонца сядзе, уключыце гэты трэк і адпраўцеся ў падарожжа па свеце, дзе прастора і час губляюць сваю моц, падарожжа, якое скончыцца світаннем», — апісваюць кампазіцыю музыкі гурта.

Сінгл «Ноч» выдаў незалежны лейбл Paliklinika. Паслухаць яго можна тут.

Бібліятэка Onliner: найлепшыя матэрыялы і цыклы артыкулаў

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!