«Дылетант» зноў выпраўляецца ў падарожжы пасля хваробы. Харызматычны беларускі вядучы апынуўся без падтрымкі тэлебачання і выходзіць у інтэрнэт

Автор: Александр Чернухо
29 200
06 сентября 2016 в 11:00

«Падарожжы дылетанта» — гэта адна з самых пазнавальных перадач на беларускім тэлебачанні. Яе аўтар і вядучы Юрый Жыгамонт вандраваў па мястэчках і рабіў неверагодна цікавыя справаздачы паводле сваіх прыгод. Але не так даўно перадача перастала выходзіць на тэлеканале СТБ з-за складанай эканамічнай сітуацыі: у канала не знайшлося сродкаў, каб аплачваць выхад праграмы. Зараз «Падарожжы дылетанта» вяртаюцца, але ўжо ў інтэрнэт-фармаце.

Читать на Onlíner

Амаль адразу пасля таго, як стала вядома пра фінансавыя складанасці і ліквідацыю «Падарожжаў дылетанта» на тэлебачанні, Юрый Жыгамонт перажыў інфаркт: аўтар праекта паспеў зрабіць толькі пілотныя анлайн-перадачы. Пасля сур'ёзнага лячэння Юрыя каманда «Падарожжаў дылетанта» нарэшце абвясціла аб чарговым старце каларытнай праграмы.

— Мы ўсцешаныя паведаміць вам, што суботнія вандроўкі па цікавых беларускіх мясцінах з Юрыем Жыгамонтам працягваюцца! Якуб Колас пісаў, што «добра быць у дарозе, якую сам сабе выбіраеш». Мы сваю выбралі. Можа, наша дарога з вашай акурат супадаюць, — распавядаецца ў звароце да гледачоў. — Праграма цалкам перайшла на сайт zhygamont.by. Новыя выпускі будуць з'яўляцца на гэтым рэсурсе штотыдзень, фармат застанецца ранейшым. 

Новы эпізод пра вёску Выдранка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ўжо з першай суботы восені можна паглядзець ужо зараз.

Перадача «Падарожжы дылетанта» існуе ўжо 15 гадоў. Праграма выходзіла на тэлеканалах БТ і СТБ з 2001 года — за гэты час было створана некалькі сотняў выпускаў. А ў 2012-м аўтара і вядучага перадачы Юрыя Жыгамонта Міністэрства культуры ўзнагародзіла нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

Турыстычныя навігатары ў каталозе Onliner.by