Сёння святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны ААН роўна 25 гадоў таму для абароны культурна-моўнай спадчыны. Адна з галоўных задач свята — звярнуць увагу на тыя мовы і дыялекты, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. На дадзены момант па ўсім свеце такіх прыкладна шэсць тысяч.
Але для беларусаў гэта перш за ўсё выдатная нагода ўспомніць, за што мы так любім нашу мову і ганарымся ёй. Дзяўчаты і хлопцы з нашага аддзела SMM выйшлі на вуліцы Мінска, каб спытаць у мінакоў пра іх самае любімае слова на беларускай мове. «Сонейка», «каханне», «крумкач» і нават някрыўднае дваровае «афэлак» трапілі ў гэты спіс. Такім было меркаванне выпадковых мінакоў.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
«Жэўжык», «летуценнік» і «ласкацень» — так адказалі карыстальнікі нашага Instagram. Ну а мы зараз папросім сапраўдных «алдоў» з сайта напісаць уласны варыянт. Дасылайце сваё ўлюбёнае беларускае слова і раскажыце невялікую гісторыю пра яго, калі такая ў вас ёсць. Пісаць можна нашаму журналісту.
Абноўлена
«Благі», «змест», «гойсаць», «люстэрка» — чаго вы нам толькі не даслалі! Наш галоўны рэдактар, вось, абраў любімым слова «збянтэжаны», што нядзіўна, улічваючы колькасць яго штодзённых задач і ўзровень адказнасці.
А вось такую гісторыю са студэнцкіх гадоў даслала нам Лана:
— Для мяне асаблівае беларускае слова — гэта «ануча». Так, не «каханне», не «любы», не «чабор». Гэтае слова асацыюецца ў мяне з маёй аднагрупніцай Светай Казлоўскай. Калі ёй было 18 гадоў, на танцах кавалер пачаў крытыкаваць нашу мову. Ён казаў, што «трапка» — гэта вельмі непрыгожа і груба. На што атрымаў адказ: «Не „трапка“, а „ануча“. І адвалі ад мяне!»
Вольга ўспомніла як самае роднае і мілае слова, так і яшчэ адну годную альтэрнатыву «афэлку»:
— «Матуля», «матулька» — самыя салодкiя словы, якія чую ад сваіх мілых сыноў. «Дурында» ці «дурніца» — гучыць міла і не абразліва ў параўнанні з рускай мовай.
Як мы бачым, нават абразы на беларускай мове гучаць прыгожа і смешна. Яшчэ адна з прычын яе любіць і шанаваць.
Ух! life:) проделали большую работу. Весь прошлый год ездили по областям, увеличивали базовые станции, работали над покрытием и качеством связи. Все для того, чтобы сейчас могли сказать, что улучшили 4G-сеть по всей стране! Теперь ваша очередь: тестировать, пробовать и вовсю пользоваться улучшенной сетью. Первый месяц это можно будет сделать совсем бесплатно. Переходите по ссылке и подключайтесь.
Реклама
Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш телэграм-бот. Гэта ананімна і хутка