9630
09 апреля 2023 в 9:44
Автор: Тарас Щирый. Фото: Максим Малиновский

Католікі адзначаюць Вялікдзень. Наш рэпартаж са старадаўняга касцёла

Автор: Тарас Щирый. Фото: Максим Малиновский
Не бейте копилочку!
Оплачивайте покупки частями без первого взноса с Minipay

Католікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень — адно з галоўных хрысціянскіх святаў, уваскрэсенне з мёртвых Ісуса Хрыста. Традыцыйна ў суботу вернікі асвячаюць стравы для велікоднага стала, а познім вечарам накіроўваюцца ў храм на святочнае набажэнства. Мы з’ездзілі ў Вілейскі раён і ўбачылі, як сустракаюць свята ў вёсцы Касцяневічы.

Касцёл у Касцяневічах збудавалі яшчэ ў XVII стагоддзі. Як расказвае Віталій Маргуноў, пробашч мясцовай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, на працягу гісторыі храм тут зачыняўся толькі аднойчы, калі падчас Вялікай Айчыннай вайны ў дах патрапіла бомба. Але пасля гэтага намаганнямі ксяндза Станіслава Жука святыню адрэстаўравалі, і яна больш ніколі не зачынялася.

Што цікава, некалі Касцяневічы былі даволі заможнай вёскай, але цяпер асноўную частку прыхода складаюць вернікі з аграгарадка Людвінова, вёсак Ерхі і Давыдкі. На свята ў госці да сваякоў прыехала шмат дзяцей ды ўнукаў, і людзей было столькі, што не ўсім хапіла месца на лавах — некаторыя ўсё набажэнства прастаялі пры ўваходзе.

У нядзелю ў касцёлах таксама адбудуцца святочныя набажэнствы. Акрамя таго, завершаны Вялікі пост, і сёння людзі па традыцыі збіраюцца з блізкімі за святочным сталом, каб пакаштаваць улюбёныя велікодныя стравы, пагаварыць і абавязкова пагуляць пафарбаванымі яйкамі ў біткі.

«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак i тэксты на роднай мове

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка