30 139
07 марта 2023 в 10:00
Источник: Андрэй Рудзь. Видео: Таццяна Жук, Таццяна Паўлава, Раман Пастарнак

Харчэўня, мова, шчупакі. Беларуска ўлюбляе ў краіну ды марыць выдаць кнігу «Беларуская кухня без бульбы»

Источник: Андрэй Рудзь. Видео: Таццяна Жук, Таццяна Паўлава, Раман Пастарнак

Алена Серада — гаспадыня харчэўні «Палюшкі» ў Тураве. Паспела ў жыцці багата, папрацавала нават старшынёй сельскага савета. Але, кажа, заўжды марыла пра сваю справу. Цяпер з гэтай жанчыны, з яе мовы ды яе прысмакаў у многіх іншаземцаў — а таксама і ў беларусаў — пачынаецца любоў да нашай краіны.

Відэа ўжо на нашым канале. Глядзіце, слухайце, захапляйцеся. Падпісвайцеся на Onlíner Belarus — там мы збіраем сапраўдныя гісторыі людзей з усёй краіны!

Алена сама здзіўляецца: Прыпяць побач, але ж наўрад ці ў якой кавярні на Палессі вы знойдзеце стравы з рачной рыбы. Парадоксаў тут наогул хапае: сама гатуе нам незвычайную палескую юшку (не блытаць са звычайнай). Яна з галушкамі, у галушках асноўны сакрэт. У складзе — шчупакі, сала, цыбуля, морква, кроп ды іншыя спецыі (іх трэба малоць на старажытным млынку). Навошта сала? Кажа, што шчупак ды судак — рыба сухая, не мае свайго тлушчу. Таму трэба дадаць. Туды ж — моркву ды цыбулю...

Дзе бульба? Няма! Ці гэта законна?..

Але ж гаспадыня распавядае далёка не толькі пра цуды рэальнай беларускай кулінарыі.

«За любую саломiнку»

Жанчына кажа, што да гэтай справы яе падштурхнула, як ні дзіўна, хвароба. Было складанае лячэнне, хіміятэрапія, аперацыя, потым — рэмісія. Алена ставіцца да гэтага так:

— Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Хвароба падказала: ты ж умееш нешта рабіць. Адна з частак нашага сямейнага праекта — матывацыйная. Я хачу паказаць людзям, якія хварэюць, што жыццё не заканчваецца, трэба змагацца, хапацца за любую саломінку. 

Пра мову

— Многія знаходзяць нашу мову цудоўнай, пявучай, мілагучнай. Так, некаторыя просяць размаўляць на «нормальном языке»... Але ў асноўным усе: і беларусы, і іншаземцы — проста ў захапленні. Наша мова ж наогул багатая. Напрыклад, па-руску — «открываешь дверь», «открываешь книгу» і гэтак далей. Па-беларуску — «адчыняем дзверы», «разгортваем кнігу», «расплюшчваем вочы», «разяўляем рот»...

Пра людзей

— Прыязджаюць людзі, некалькі пакаленняў якіх вырасла ў шматпавярховіках. Яны нічога такога не ведаюць! Люблю, калі з дзеткамі прыязджаюць. Былі з Мексікі, Ізраіля, Аўстрыі, Аўстраліі, Нямеччыны... Некаторыя наогул не ведалі пра Беларусь, пра тое, што мы такія ёсць на карце свету. Мне прыемна, што знаёмства з нашай краінай, з беларускай кухняй пачынаецца са знаёмства са мной. 

«Еў ды плакаў»

— Проста прыйсці і паесці можна ў любым месцы. А вось паесці ды паразмаўляць, пачуць байку нейкую... З Нямеччыны неяк прыязджалі людзі, замовілі боршч са шчаўя. І вось сталы такі мужчына еў — ды заплакаў! Кажа: я апошні раз гэта еў у бабулі, калі быў маленькі, а потым мы з'ехалі... Вось гэта галоўнае — успаміны ў людзей абуджаюцца. А калі проста паставіць — ну з'есць ды пойдзе...

2 л, керамика, крышка керамическая
набор ножей (5 шт), для нарезки/для очистки овощей/поварской/разделочный/универсальный, материал: нержавеющая сталь/дерево, лезвие 8.9-20.3 см, в комплекте кухонные ножницы, подставка

«Можа, ты ідзеш па грунтоўцы, а побач ёсць аўтабан?»

— Раней людзі надта залежалі ад таго, што скажуць, што падумаюць пра іх. Багата людзей майго ўзросту — недааграномы, недабухгалтары, неданастаўнікі: пайшлі вучыцца, таму што ну маці так захацела ці сяброўка пайшла... Мы ўсе баяліся: як жа я пакіну гэтую працу, а што скажуць людзі? І я была такая — ішла на працу, як авечка на закланне. Мне не падабалася — але я мусіла. Мы абабілі гэтую дарогу — і па ёй ідзём. А можа, гэта не адзіная дарога? Можа, ты ідзеш па грунтоўцы, а побач ёсць аўтабан? Але паміж гэтымі дарогамі лес, і ты баішся перайсці — а можа, там воўк?

Так можна было? Беларуская кухня без бульбы!

— Не люблю бульбу, хоць ты трэсні! Вось муж можа есці яе 24 на 7, а я не. Нават ёсць мара выдаць кнігу «Беларуская кухня без бульбы». Бульба ж не беларуская ежа, не наша.

«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак і тэксты на роднай мове

Перадрук тэксту і фотаздымкаў Onlíner без дазволу рэдакцыі забаронены. ng@onliner.by