2382
10 октября 2022 в 15:31
Источник: Артцём Бягоўскi. Фото: Ганна Iванова

Наш журналіст на месяц стаў сыраедам: як змяніўся арганізм і на колькі ўдалося пахудзець?

Источник: Артцём Бягоўскi. Фото: Ганна Iванова

Фразай «Я вегетарыянец» ужо нікога не здзівіш, такія знаёмыя і знаёмыя знаёмых ёсць у кожнага. «Я сыраед» гучыць куды больш загадкава і інтрыгоўна (сцеражыцеся пытанняў пра сыр). І самае галоўнае, што ў Мінску яны ёсць і іх становіцца ўсё больш. Гэтыя людзі ядуць выключна раслінную ежу, прычым толькі без тэрмічнай апрацоўкі. Стаць сыраедам нялёгка: трэба змяніць усю сістэму харчавання. У новым стане я быў цэлы месяц, і вынікі такога харчавання прыемна здзівілі: вага паменшылася на 5,4 кілаграма. Што яшчэ змянілася і як гэта — быць сыраедам чатыры гады, чытайце ў матэрыяле.

У чым сутнасць

Сыраедства — сістэма харчавання, блізкая да веганства, бо яна прадугледжвае ўжыванне толькі расліннай ежы. Розніца ў тым, што ўсё гэта: гародніна, садавіна, грыбы, праросткі, караняплоды — не мусіць тэрмічна апрацоўвацца. Ідэя такога падыходу простая: сырая «жывая» ежа захоўвае ўсе вітаміны і мікраэлементы і лёгка засвойваецца. Сыраеды мяркуюць, што чалавек не створаны для спажывання тэрмічна апрацаваных прадуктаў, а неапрацаваная раслінная ежа — самая натуральная і карысная.

Але спачатку давайце пазнаёмімся з тым, хто сядзіць на сыраедстве некалькі гадоў і ведае пра ўсе падводныя камяні гэтай сістэмы харчавання.

«Сваякі і наогул думалі, што я сектант ці псіх»

Віктар сыраедзіць чацвёрты год, але, вядома, не абыходзілася без адзінкавых зрываў: часам хлопец зноў станавіўся веганам. За гэты час яго вага апускалася з 89 кілаграмаў да 64. На шчасце, абышлося без страты прытомнасці. Яму 35, ён верыць у тэорыі змовы, што сыраедства пазбаўляе ад нейкай там слізі і падаўжае жыццё. Перад сустрэчай ён паспаў усяго чатыры гадзіны — кажа, што гэтага хапае яго арганізму для аднаўлення сіл. Любімы фрукт — хурма, замест ссабоек на працу Віктар бярэ дзясятак яблыкаў і зеляніну.

— Раней я важыў 89 кілаграмаў, быў большы, мацнейшы, хадзіў у залу і мог за раз выпіць дзясятак яек, — расказвае суразмоўца. — Ніколі не думаў, што калі-небудзь далучуся да веганаў. На гэтую дарожку прывялі праблемы са здароўем. Пераход да сыраедства быў плаўным: у 2017-м я стаў вегетарыянцам, праз год — веганам, а калі на прасторах YouTube натрапіў на відэа пра сыраедаў, вырашыў паспрабаваць — працягваю дагэтуль.

Спачатку, вядома, было цяжка: на любым мерапрыемстве, дзе накрываюць стол, са страў — мяса ды каўбаса. Сваякі і ўвогуле думалі, што я сектант ці псіх. Стасункі сапсаваліся, але, калі я паказаў вынік, іх меркаванне памянялася. Сябар сказаў: «Лепш бы ты піў, еў мяса і меў зносіны з дзяўчатамі». Так паціху ўсе сябры і адвальваюцца.

Каб выбраць тры-чатыры яблыкі, якія з’ем за адзін раз, даводзіцца марнаваць па 40—50 хвілін. Яшчэ шмат часу ідзе на прыгатаванне сыраедчых страў, але гэта таго варта. Вядома, я страціў ранейшыя сілавыя паказчыкі і мышачную масу, але сам рэльеф і форма зараз добрыя. У мяне прайшлі ацёкі ног і болі ў падстраўнікавай. Каб выспацца, мне хапае чатырох-пяці гадзін у суткі. Энергіі дастаткова на ўвесь дзень.

Сыраед, які толькі пачынае, амаль заўсёды з раніцы есць ільняную кашу. Многія выбіраюць арэхі, прарошчваюць зялёную грэчку, сачавіцу і гэтак далей. Калі алей, то толькі нерафінаваны і халоднага адціску. Рацыён мне не надакучвае, мае рэцэптары сталі настолькі адчувальнымі, што, надкусваючы яблык, я магу адчуць ноткі апельсіна і мандарына. З кожным годам харчаванне становіцца ўсё прасцейшым, а аб’ёмы — меншымі. Калісьці мой дзень пачынаўся з шасцілітровага кантэйнера яблыкаў ці я з’ядаў 16 бананаў за раз. Цяпер мне хапае чатырох яблыкаў на дзень.

Першыя год-два ў мяне быў жудасны жор. На форумах пішуць, што ў сыраедаў выпадаюць валасы. Здаралася. Але за месяц з вамі нічога такога не адбудзецца. Доўгае сыраедства не для слабакоў: трэба перажыць худзізну, слабасць, выпадзенне валасоў, вугры, а калі не ўключыць у рацыён капусту або семечкі, у якіх змяшчаецца кальцый, могуць быць праблемы з зубамі. Затое пот не пахне і валасы не засальваюцца. Так, лібіда падае. Я магу захапіцца прыгажосцю жанчыны, але такой цягі, як раней, няма. Думкі чыстыя, становішся дабрэйшым і спакайнейшым.

Я лічу, што сыраедства можа паспрабаваць кожны, каб хоць кішэчнік пачысціць.

Дыетолаг: «Чыстае сыраедства — гэта не пра здароўе»

Каму сыраедства дакладна падыходзіць, а каму проціпаказана, дапамагла разабрацца дыетолаг-нутрыцыёлаг, вядучы спецыяліст Медыцынскага цэнтра зніжэння вагі Марта Марудава.

— Прыхільнікі гэтай дыеты ўпэўненыя, што прадукты, якія паддаюцца тэрмаапрацоўцы, арганізму не патрэбныя. Па іх меркаванні, награваць ежу рэкамендуецца не больш чым да 60°C, але лепш наогул гэтага не рабіць. Яны лічаць: раз у нашых продкаў не было магчымасці тэрмічна апрацоўваць ежу, яны елі ўсё сырое, таму і нам прывыкаць не трэба.

Другі аргумент на карысць сыраедства заключаецца ў тым, што прадукты, якія праходзяць тэрмаапрацоўку, губляюць сваю пажыўную каштоўнасць. І ў гэтым ёсць доля праўды, бо той жа вітамін C разбураецца пры высокай тэмпературы. З іншага боку, сыраеды кажуць, што пры гатаванні ежы разбураюцца ферменты. Але наш арганізм настолькі мудры і дасканалы, што выпрацоўвае іх сам.

Безумоўна, ад сыраедства ёсць пэўная карысць. Напрыклад, Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) рэкамендуе ўжываць не менш як 500 грамаў садавіны і агародніны за суткі, а лепш і больш. У нашых шыротах колькасць зеляніны ў рацыёне недастатковая, асабліва ў зімовы перыяд. А гэта, у сваю чаргу, спрыяе набору вагі (таму што мы ўжываем больш вугляводаў), нізкаму ўтрыманню клятчаткі, вітамінаў і мікраэлементаў у арганізме. Медыкі нават кажуць, што паўнавартасная прафілактыка раку кішэчніка (адзін з самых частых відаў анкалогіі) немагчыма без належнай колькасці гародніны і садавіны ў рацыёне.

Сыраед, ужываючы гародніну і садавіну, рэкамендацыі СААЗ выконвае. Але шкода тут таксама ёсць. У большасці сваёй сыраеды пазбягаюць мяса, у выніку вітамінаў групы B у іх не хапае. Адсюль з’яўляюцца такія хваробы, як аменарэя ў жанчын, бясплоддзе, выпадзенне валасоў, ломкасць пазногцяў, бледнасць скурнага покрыва, дрэнная скура, а таксама магчымыя праблемы з нервовай сістэмай, трывога, дэпрэсія. Таксама не варта забываць, што кожная імунная клетка нашага арганізма — гэта бялок, а ў сыраедаў назіраецца яго відавочны недахоп, таму цярпіць іх імунітэт. Даследаванні паказваюць, што прыхільнікі працяглага сыраедства ў дадатак да гэтага пакутуюць ад нізкага ўзроўню амега-3 і вітаміну D.

Такое харчаванне катэгарычна не падыходзіць дзецям і падлеткам, цяжарным і кормячым маці, а таксама людзям сталага ўзросту.

Ці рэальна пахудзець на такой дыеце? Безумоўна. Мы скідваем вагу не ад таго, што ўжываем сырую ці тэрмічна апрацаваную ежу, а ад дэфіцыту калорый. Гародніна і зеляніна маюць нізкую каларыйнасць — з’есці іх можна вельмі шмат. Іншая гісторыя — гэта бялковае галаданне, таму дыета лічыцца адной з самых складаных і «галодных».

Праўда дзесьці пасярэдзіне. Чыстае сыраедства — гэта не пра здароўе. Няма ніводнага афіцыйнага даследавання, якое даказала б адваротнае. А тыя, што ёсць, гавораць пра суб’ектыўныя станоўчыя эфекты ў падыспытных.

Але асобныя элементы сыраедства ў свой рацыён уключаць можна: сачыць за нормай гародніны і зеляніны і есці іх у сырым выглядзе, калі няма проціпаказанняў, напрыклад гастрыту і хвароб СКТ. А ў якасці дэсерту ўжываць не цукеркі з печывам, а садавіну і ягады — гэта, безумоўна, вельмі станоўча адаб’ецца на здароўі і таліі.

Паказчыкі вярнуліся ў норму

Я ж сыраедзіў з 5 верасня па 5 кастрычніка, без падрыхтоўкі і паступовых пераходаў. Узяў у адзін кулак сілу волі, у іншы — банан і пачаў эксперымент. Рацыён «да» пакідаў жадаць лепшага: я еў што заўгодна — пачынаючы ад чыпсаў і газіроўкі і заканчваючы ўсімі відамі фастфуду. Палазіў па форумах, дзе вычытаў, што кожны сыраед-пачынальнік сутыкнецца з галавакружэннем, слабасцю, выпадзеннем валасоў і падвышанай тэмпературай. Стаў маральна рыхтавацца да горшага. Але нічога з вышэйпералічанага за месяц так і не адбылося.

Цяжка было псіхалагічна, калі звыклы маршрут у краме абмежаваўся аддзелам з гароднінай ды садавіной. Але нават там абраць нешта вартае сыраеду цяжка. Іншая рэч — восеньскія кірмашы і рынкі. Якасць прадукцыі адрозніваецца ў разы, як і кошты. Новы рацыён стаў максімальна аднатыпным: я еў вінаград, яблыкі, бананы, сыры арахіс, кавун па выходных і салату з памідораў, агурка, радыскі і зялёнай цыбулі.

Ломка па шаўрме і гамбургерах асабліва адчувалася на выходных, калі не было чаго рабіць, а час траціць неяк трэба. Хацелася проста чагосьці цёплага, але гэта, як мы пісалі вышэй, табу. Кава? Толькі зараджаная на падаконніку ад сонечных прамянёў гарбата (вычытаў на тым жа форуме), але гэта ўжо зусім бяспраўе. Ад кавы я адмовіўся, паглынаў кіпень і гарбату без цукру. Свежавыціснутыя сокі прайшлі міма мяне: па-першае, не ў кожнай краме прадаецца такі цуд, а па-другое, піць асабліва і не хочацца: вады ў гародніне з садавіной хапае.

Адзначаюць, што цела цалкам перастае выдаваць непрыемныя пахі — сыраед можа тыднямі насіць адны і тыя ж шкарпэткі і футболку. Пах ёсць, як і раней. З адчувальных змен — нармалізаваўся сон, знікла жаданне есці шкодную ежу і запіваць усё гэта газіроўкай, я менш стамляўся і нават не злаваўся на сяброў, якія кпілі і ледзь не тыкалі мне ў твар піцай.

Яшчэ адзін плюс сыраедства — эканомія. Я адчуваў, як ад дыеты падае мой сярэдні чэк у найбліжэйшых крамах. Замест класічных штодзённых трат у 50—75 рублёў я аддаваў 15—25.

Біялагічныя ж змены добра бачныя па выніках біяімпеданснага аналізу. Вага была 81 кілаграм, стала 75,6. Тлушчавая маса крыху падрасла з-за арэхаў і аліўкавага алею. Актыўная клеткавая маса вярнулася ў норму. Яна паменшылася за кошт бялковага кампанента, бо яго я недабіраў.

— Ваш арганізм знаходзіўся ў больш эканомным рэжыме — хутчэй за ўсё, з-за таго, што ежу было прасцей пераварваць. Фазавы вугал быў занадта высокі, каб быць праўдай, зараз ён нармалізаваўся. Гэта ўплывае на працаздольнасць. Мяркуючы па паказчыках, арганізм добра ачысціўся і вярнуўся ў норму. Перыядычна нядрэнна рабіць такія сыраедчыя чысткі, — распавёў тэрапеўт, гледзячы на гэтыя паперкі.

Па аналізе крыві таксама заўважныя добрыя змены: упаў халестэрын, крыху падрос агульны бялок (здавалася б!).

З таго, што я з’еў за месяц, банкетны стол не накрыеш, але я сапраўды не галадаў.

У працэсе эксперымента былі з’едзены: 22 бананы, 8 нектарынаў, 6,6 кілаграма зялёнага вінаграду і 4 — сіняга, 5 кіло агуркоў, 6 — таматаў, 800 грамаў зялёнай цыбулі, 14 груш, 2 пучкі радыскі, 1 кілаграм сырога арахісу, 120 грамаў міндаля, 150 грамаў фінікаў, 17 яблыкаў, 2 апельсіны, 100 грамаў ажыны, 2 кавуны і 1 дыня.


отдельностоящая, автоматическая стиральная машина, с паром, загрузка до 6 кг, отжим 1200 об/мин, глубина 44 см (с люком 46 см), энергопотребление A, прямой привод, защита от протечек, 10 программ
Onlíner рекомендует
отдельностоящая, автоматическая стиральная машина, с паром, загрузка до 7 кг, отжим 1200 об/мин, глубина 45 см (с люком 52.5 см), энергопотребление A+++, защита от протечек, 21 программа
Выбор покупателей
Onlíner рекомендует
отдельностоящая, автоматическая стиральная машина, с паром, загрузка до 7 кг, отжим 1200 об/мин, глубина 45 см (с люком 49.5 см), энергопотребление A+++, прямой привод, защита от протечек, 14 программ

«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Падпісвайцеся, каб не прапусціць нашы новыя тэксты на роднай мове

Перадрук тэксту і фотаздымкаў Onlíner без дазволу рэдакцыі забаронены. ng@onliner.by