14 718
19 августа 2022 в 11:34
Источник: Адар'я Спевак

Паглядзіце, як нейрасетка праілюстравала вершы беларускіх аўтараў

Источник: Адар'я Спевак

Нядаўна з дапамогай нейрасеткі Midjourney мы спрабавалі праілюстраваць загалоўкі Onlíner. А гэтым разам вырашылі паглядзець, што намалюе штучны інтэлект пасля ўводу радкоў са знакамітых вершаў беларускіх паэтаў. Глядзім, што атрымалася.

Якуб Колас

Мой родны кут, як ты мне мілы,

Забыць цябе не маю сілы!

Максім Багдановіч

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкі з сабой прывяла...

Помніш, калі я спаткаўся з табою,

Зорка Венера ўзышла.

Уладзімір Караткевіч

Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі у хвоях паснулі,

Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,

А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,

Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.

Алаіза Пашкевіч (Цётка)

Мора злуе, крэпнуць хвілі,

З дзікім шумам бераг рвуць;

Гром грыміць за вёрсты-мілі,

З мора брызгі ў неба б’юць.

Рыгор Барадулін

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою не ачарсцвець,

Каб не страціць святое штосьці.

Яўгенія Янішчыц

Ты пакліч мяне. Пазаві.

Там заблудзімся ў хмельных травах.

Пачынаецца ўсё з любві,

Нават самая простая ява.

Янка Купала

Думак вельмі не сушу,

Рукою махаю;

Вып’ю, рэдзькай закушу,—

Мая хата з краю.

Уладзімір Дубоўка

Калі вусны шапталі — не трэба! —

дык у вочах свіцілася — любы, імкніся...

І у вочах было вечна палкае мора і неба:

у нязмерных глыбінях нязмерныя высі.

Ларыса Геніюш

Ты пагладзь мяне, мая матуля,

ласкава, ціхенька, хоць у сне,

як тады, калі пяяла люлі

у дзяцінства казачнай вясне.


Рэч у тым, што Midjourney ілюструе тэкставыя апісанні. З чатырох прапанаваных варыянтаў трэба абраць самы прыдатны, нейрасетка атрымае зваротную сувязь, што менавіта тут яна робіць правільна, і прапануе яшчэ чатыры варыянты на аснове абранага вамі.


турник, для занятий дома, установка в дверной проем, максимальный вес пользователя: 100 кг, сталь
турник, для занятий дома, установка на стену, максимальный вес пользователя: 150 кг, сталь, 50x40 см

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка