Мастацкі музей стварыў маскі з выявамі вядомых карцін. Падабаюцца?

 
5800
18 октября 2021 в 17:38
Автор: Дарья Спевак. Фото: artmuseum.by

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь разам з дызайнерамі стварыў новую калекцыю масак з выявамі вядомых карцін, паведамляецца ў інстаграм-акаўнце музея. Купіць маску з мастацкім творам можна ў музейнай краме афлайн, кошт — 20 рублёў.

Вось якія творы мастацтва натхнілі дызайнераў на стварэнне масак:

  • Ілля Машкоў. «Жаночы партрэт» (фрагмент). 1908 г.
  • «Пояс Обі» (фрагмент). Японія. ХІХ ст.
  • Язэп Драздовіч. «Астрал-абсерваторыя з квадрантам на кольцы Сатурна». 1931 г.
  • Даніэль Сегерс. «Мадонна ў кветках». ХІХ ст.
  • Ілля Машкоў. «Нацюрморт з дынямі і гарбузамі». 1915—1916 гг.

А які склад у гэтых масак?

«Звонку — атлас з прынтам, унутры — тонкі пласт сінтэпону і баваўняная падшэўка. Дыхаць у ёй можна, негатыўных каментарыяў на гэты конт не атрымлівалі», — запэўніваюць у музеі.

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка

Без комментариев