Купалаўцы выпусцілі музычны праект «Я гавару» з песнямі на вершы сучасных беларускіх паэтаў

 
6458
12 июля 2021 в 19:06
Автор: Артем Беговский

Вось і надышоў час заканчэння 101-га сезона ў Купалаўскiм тэатры. Закрыццё сезона было запамінальным: 7 ліпеня, у дзень нараджэння Янкі Купалы, адбыўся фінальны эфір — быў выпушчаны аўтарскі музычны праект «Я гавару». Паглядзiце яго i вы.

«Мы нясём праз гісторыю імя легендарнага Янкі Купалы. Ён сам, яго пакаленне і іх наступнікі пакінулі неверагодную колькасць легендарных твораў. Праз добрую сотню гадоў мы маем гонар быць сучаснікамі надзвычай таленавітых паэтаў і паэтак. Мы прысвячаем наш першы музычны праект усім сучасным уладарам і уладаркам слова!» — расказваюць купалаўцы.

Струнамі, клавішамі і бітам скалануць атмасферу аўтары музыкі, уладары гукаў Міхась Зуй, Андрэй Дробыш, Зміцер Есяневіч і Аляксандр Зелянко.

За мікрафонам у эфіры апынуцца Валянціна Гарцуева, Юлія Шпілеўская, Крысціна Дробыш, Зміцер Тумас, Юльяна Міхневіч, Тоня Дубатоўка, Павел Астравух, Марта Голубева і Міхась Зуй.

Аўтары вершаў — Віталь Рыжкоў, Ярына Дашына, Анатоль Івашчанка, Вальжына Морт, Наста Кудасава, Глеб Лабадзенка, Андрэй Адамовіч, Вера Бурлак, Дар’я Бялькевіч.

Для паходаў і кемпінга з сябрамі або сям'ёй — больш за 700 палатак у Каталозе з дастаўкай

треккинговая, весна/лето/осень, 2-местная, 1 вход, 1 комната, противомоскитная сетка, штормовые оттяжки, ДхШхВ: 205x125x105 см
треккинговая, весна/лето/осень, 3-местная, 2 входа, 1 комната, противомоскитная сетка, тамбур, штормовые оттяжки, ДхШхВ: 370x220x125 см
треккинговая, весна/лето/осень, 3-местная, 2 входа, 1 комната, противомоскитная сетка, тамбур, штормовые оттяжки, ДхШхВ: 380x220x130 см

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш телэграм-бот. Гэта ананімна і хутка

Автор: Артем Беговский
Без комментариев