2137
23 мая 2021 в 11:40
Автор: Дарья Спевак. Фото: Александр Ружечка

Космас, квэсты і паказ беларускіх касцюмаў. У Мінску прайшла Ноч музеяў

Автор: Дарья Спевак. Фото: Александр Ружечка

У гэтыя выходныя ў Мінску прайшла традыцыйная Ноч музеяў. Сёлетняя тэма — «Будучыня музеяў: адрадзіць і пераасэнсаваць». Яна заклікае матываваць музеі для стварэння новых метадаў і бізнес-мадэляў узаемадзеяння ўстаноў культуры з грамадствам, каб гэта паўплывала на вырашэнне актуальных сацыяльных, эканамічных і экалагічных праблем. Паказваем і распавядаем, якія мерапрыемствы прайшлі ў сталіцы.

Літаратурны музей імя Петруся Броўкі. «Свет ніколі не будзе ранейшым»

Акадэмік Мікалай Нікольскі (знакаміты сусед Петруся Броўкі, якому ўпершыню адкрыта выстава ў гэтым музеі) прысвяціў гісторыі ўсё сваё жыццё. Паводле яго даследаванняў, гісторыя сцвярджае, што ад часоў старажытнага Вавілону і да сучаснасці свет няспынна, няўрымсліва змяняўся. І, як паказвае практыка, развіццё, рух і нават разбурэнне звычайна з’яўляюцца пачаткам для лепшага.

Літаратурны музей Петруся Броўкі прапанаваў наведвальнікам зірнуць на наш свет вачыма непрадузятага гісторыка. Здабыткі разумнейшых цывілізацый Месапатаміі, мудрасць Рымскай імперыі, міфалогія Кітая, фальклор Беларусі — усё гэта стала праваднікамі ў свет навуковага мыслення. Безумоўна, у самай загадкавай і захапляльнай форме.

Нацыянальны гістарычны. «Музей, ты — космас!»

Вядомая археолаг Ганна Беліцкая правяла для наведвальнікаў лекцыю «Вечны космас чалавечага жыцця», дзе разам з імі расшыфроўвала ўяўленні пра завяршэнне чалавечага жыцця на рубяжы новай эры на тэрыторыі нашай краіны.

У Нацыянальным гістарычным музеі цікаўных таксама чакала выстава «Беларускі касцюм: традыцыі і сучасны дызайн» і паказ ад «Млына моды»: людзі даведаліся, як ствараюцца калекцыі, натхнёныя ўяўленнямі нашых продкаў пра прыгажосць.

Таксама для мінчан зладзілі квэст пад назвай «Космас кніг і сэнсаў» — сузор’і экспанатаў прывялі ўдзельнікаў да дзівосных адкрыццяў.

І на дэсерт — гісторыя заваявання космасу ў праекце «108 хвілін. Дарога ў космас». Скафандр Юрыя Гагарына, бартавыя часопісы прама з карабля Валянціны Церашковай, выратавальны рыштунак Алега Навіцкага, дакладная мадэль беларускага спадарожніка, які прама цяпер лятае ў міжзоркавай прасторы.

Нацыянальны мастацкі. Быць «сам-насам з мастацтвам»

Гэты музей прапанаваў сваім наведвальнікам у камфортнай атмасферы і цішыні прайсціся па залах мастацкага. Цікаўныя змаглі наведаць залы пастаяннай экспазіцыі «Рускае мастацтва XVIII — пачатку XX стагоддзя», а таксама даведацца больш пра выставачны праект «Чаму Ты Мяне пакінуў?» і пачуць разважанні куратара Дзмітрыя Салодкага. Дыялогу з прыгожым спрыяла музыка ў выкананні скрыпічна-фартэпіяннага дуэта Ad Libitum.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро