J:Морс, Intelligency і Val запісалі сумесныя песні з маладымі беларускімі музыкамі. Слухай, што атрымалася

 
5237
02 мая 2021 в 12:00
Источник: Саша Маніту
Источник: Саша Маніту

Беларускія зоркі запісалі дуэты з маладымі выканаўцамі: у гэтым эксперыменце паўдзельнічалі J:Морс, Val, Intelligency, Palina ды іншыя артысты. Разам з імі песні запісвалі паўфіналісты конкурсу «Заспявай», які штогод шукае цікавых пачаткоўцаў. Прапануем вам паслухаць, што атрымалася з гэтых дуэтаў.

J:Морс feat. Veramiayuk — Даруй

Класічны беларускамоўны трэк J:Морс, які хочацца зрабіць гучней на магнітоле, а пасля паехаць куды-небудзь у завіруху, з пачуццём гонару за тое, што ты беларус. Veramiayuk гучыць на ім даволі арганічна і не прасядае на фоне Пугача. Але не вельмі зразумела, які менавіта ўклад ён унёс у трэк — ужо занадта «па-морсаўскі» ўсё гучыць.

Val feat. Katka — Da Vidna

На правах леташняй спробы Беларусі трапіць на «Еўрабачанне» гурт Val можа з упэўненасцю сказаць, што ведае, як пісаць добрыя поп-песні. Шкада, што кавід перашкодзіў музыкам паказаць сябе ў Еўропе ў мінулым годзе. Сумесная песня з Katka чакана атрымалася «радыёфрэндлі» і пры гэтым цікавай у музычным плане. А кранальныя пажаданні поспехаў ад салісткі ў канцы відэа — гэта проста мяў!

Галантерея feat. Olli Bvi — Эн

Хлопцы з гурта «Галантерея» самі яшчэ не тое каб канчаткова страцілі статус ноўнэймаў — пакуль што яны з тых, каго прынята называць «маладымі музыкамі, якія падаюць надзеі». Але такіх якасных надзей у беларускім індзі-року за яго нядоўгую гісторыю было не болей, чым пальцаў на руцэ настаўніка працы, так што за «Галантерею» варта трымаць кулачкі. Ды і музыку хлопцы сапраўды ўмеюць рабіць, нават калі даводзіцца выходзіць за межы звыклага стылю. Дуэт з Olli Bvi гэта якраз і даказаў.

Inteligency feat. Chornabrova — Ты

Неверагодна, але факт — на гэты раз трубы ў трэку Inteligency самыя сапраўдныя, а не народжаныя ротавым апаратам іх саліста Усевалада Доўбні. Tik-Tok яшчэ не паспеў астыць ад іх амаль што ўжо легендарнага «Ту-ру-ту-ту-ту-ту». Мабыць, на дадзены момант гэта самыя модныя ментары, якія ўдзельнічаюць у конкурсе «Заспявай», так што Chornabrova сапраўды пашанцавала. Глядзіш, пасля гэтага фіта з артысткай звяжацца вялікі лэйбл. Атрымалася ж зусім нядрэнна!

Palina feat. Ketevan — Месяц

На нашае меркаванне, гэта адзіны фіт з па-сапраўднаму хітовым патэнцыялам. Palina + Ketevan = хімія. Дзяўчаты зрабілі вельмі стыльную песню з якасным бітам і цікавай вакальнай партыяй, ад якой Білі Айліш пакусала б локцікі. Таксама вялікі плюс выканаўцам за тое, як выглядае іх лайв. Дзіўныя ўборы і гэтыя чырвоныя палоскі на тварах выглядаюць вельмі крута. Шкада, што больш ніхто з канкурсантаў не працаваў так з візуалам.

junactva pry ŭdz. Puaro — Не вер

Гэта адзіны выпадак сярод дуэтаў, калі ментары і канкурсанты знаходзяцца прыкладна на адной ступені. Пэўна, таму і атрымалася сапраўдная «хімія»: песня гучыць вельмі арганічна. Такі лаўндж можна смела закінуць у свой плэй-ліст — там трэк не згубіцца сярод больш вядомых гуртоў і выканаўцаў. Карацей, шчыра рэкамендуем!

Які з дуэтаў спадабаўся вам больш за ўсё?

Чтобы сделать свой выбор, войдите или зарегистрируйтесь

У фінал конкурсу «Заспявай» журы адбярэ трох выканаўцаў. Яны будуць працаваць над конкурснымі песнямі і рыхтавацца да фінальнага канцэрта. Лаўрэата назавуць непасрэдна на канцэрце. У розныя гады лаўрэатамі конкурсу станавіліся гурт Navi, трыа Мікіты Найдзёнава, Дзмітрыя Нікановіча і Вольгі Сацюк, гурт PyLai ды іншыя.


Пополняйте запасы детских подгузников в Каталоге

подгузники, для мальчика/для девочки, 8–14 кг, для активных детей, 174 шт.
Выбор покупателей
трусики-подгузники, для мальчика/для девочки, 9–15 кг, универсальные, 176 шт.
подгузники, для мальчика/для девочки, 8–14 кг, универсальные, 132 шт.

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка