Сёння ў 20:00 Беларускі фонд культурнай салідарнасці ладзіць адмысловы эфір «LIVE: Мужчынскі хор УНІЯ», у межах якога будзе прэзентаваны кліп «Лётае арол» і паказаны канцэрт у Чырвоным касцёле.
Мужчынскі хор «Унiя» адрадзіў традыцыю беларускага мужчынскага камернага спеву. За 30 год існавання калектыў выканаў больш за 200 твораў розных эпох: ад царкоўных спеваў XV—XVII стст. да ўласных апрацовак класічных рок-хітоў.
Альбом «Лірыка змагання» (1998) — адзін з галоўных здабыткаў у гісторыі беларускай музыкі. Гэты альбом натхніў вядучых рок-музыкаў на стварэнне супольнага музычнага праекта «Я нарадзіўся тут».
Афіцыйнае прызнанне да хору прыйшло пасля перамогі на першым фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа» у 1993 годзе. Хор запрасілі на працу ў Магілёўскую філармонію, але на пачатку 2000-х пазбавілі дзяржаўнай падтрымкі. Некалькі разоў хор прыпыняў дзейнасць і адраджаўся.
Чарговая рэінкарнацыя «Уніі» адбылася ўлетку 2020 года. Хор даў два канцэрты — вулічны каля філармоніі і ў Чырвоным касцёле. Саліст Дзяніс Іваноў быў затрыманы проста на працы і асуджаны на 15 сутак, дырыжор Павел Гонца быў выкліканы на допыт, правёў тры ночы на Акрэсціна і атрымаў штраф 810 рублёў, вядучы саліст Аляксандр Шык быў асуджаны на 15 сутак, цяпер у яго могуць адабраць непаўналетняга сына.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро