«Бацькі сказалі, што ганарацца мной». Студентка-четверокурсница БГУ забрала документы «в поддержку репрессированных»

 
3
02 ноября 2020 в 18:14
Автор: Татьяна Ошуркевич. Фото: фото из личного архива

На днях видео студентки 4-го курса факультета философии и социальных наук БГУ Арины Коршуновой, дочери бывшего директора Института социологии НАН Беларуси, пересылали чуть ли не во всех студенческих чатиках. В нем девушка стоит на фоне альма-матер и рассказывает, что забрала документы из университета «в поддержку всех репрессированных за свою политическую позицию». Мы поговорили с Ариной о ее поступке, реакции родителей и студенческой солидарности.

 Свое решение забрать документы Арина объясняет просто: не поняла молчания родной кафедры, когда первокурсников ФФСН брутально задержали силовики. И рассказывает подробности.

— Я адлічылася з 4-га курса завочнага факультэта. Калі я паступіла на бюджэт, вельмі турбавалася, што зрабіла няправільны выбар. Але менавіта выкладчыкі пераканалі мяне, што філосафы — крутыя, колер нацыі. Два гады я вучылася на дзённым аддзяленні і выдатна камунікавала з усімі педагогамі. На прадметах яны шмат нам распавядалі пра этыку і свабоду і, мне здавалася, вельмі блізка ўспрымалі гэтую філасофію да сябе. Яны з першага курса казалі нам, што гуманітарная адукацыя — гэта пра свабоду слова і свабоду думкі. І самым крыўдным апынулася тое, што яны самі не верылі ў свае словы.

Я бачыла, якія жахі адбываюцца ў іншых універсітэтах, дзе адміністрацыя выклікала АМАП, і адчувала жудасную абразу. Мне самой 20 год, і ў мяне шмат сяброў, якія навучаюцца на дзённым адзяленні. Я таксама хадзіла на некаторыя студэнцкія акцыі, у тым ліку каля МДЛУ. І я была ўпэўненая, што на нашым факультэце такога не будзе. На жаль, я толькі потым зразумела, што не варта шмат чакаць ад людзей.

По словам Арины, она не жалеет, что потратила три года на учебу и в итоге бросила университет. Говорит, ее целью был не диплом, а получение знаний.

— Пасля майго ўчынку мяне падтрымалі шмат хто са знаёмых. Што тычыцца студэнтаў, большасць з іх сказалі, што гэта смелы ўчынак. Але ёсць і іншыя людзі, якім усё быццам бы па барабане. На жаль, але нават пры нашай сітуацыі ёсць тыя, хто лічыць, што іх яна не датычыцца, — рассказывает Арина. — Пры гэтым замежныя ВНУ прапанавалі мне навучанне са стыпендыяй. Але ж з'ехаць я не магу, бо тады ў мяне пачынаецца экзістанцыйны крызіс: хвалююся, што ў Беларусі штосьці адбываецца без майго ўдзелу. Таму так, я дакладна застануся ў Беларусі. Што я буду рабіць далей? У мяне шмат планаў. Зараз я праходжу розныя курсы, думаю, працягну саманавучанне.

Арина рассказывает, что уверенности и спокойствия после самоотчисления ей придали родители: на поступок дочери они отреагировали хорошо и даже подбодрили. В общем, гордятся.

— Перад тым, як адлічыцца, я пагутарыла з сям'ёй. Мой бацька сказаў, што паважае мяне, і нават надрукаваў такі камент пад маім відосам, — улыбается Арина. — Пасля таго як я забрала дакументы, адразу напісала бацькам: «Напэўна, я ваша расчараванне па жыцці: спачатку завочка, потым адлічэнне...» Але ў адказ атрымала: «Малайчына, ганарымся». Тады я зразумела, што ў мяне лепшыя ў свеце бацькі.

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Автор: Татьяна Ошуркевич. Фото: фото из личного архива