Сёння ўвечары ў мемарыяле «Курапаты» прайшла «Ноч расстраляных паэтаў». Нагадаем, акцыя адсылае да ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі ў мінскай турме НКУС было забіта больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. 22 з іх — пісьменнікі. Цяпер ахвяр рэпрэсій згадваюць у мемарыяле падчас акцыі памяці — «Ночы расстраляных паэтаў».
Тыя, хто зараз прысутнічае ў Курапатах, распавядаюць, што каля мемарыяла знаходзіцца некалькі соцень чалавек. Зараз яны чытаюць вершы і згадваюць імёны забітай беларускай інтэлігенцыі. Там усталявалі сцэну з мікрафонам, калонкамі і экранам.
Вось як усё выглядае зараз.
Нам таксама перадаюць, што каля ўваходу ў «Курапаты» стаіць шэры бус і машына ДАІ.
Чытайце таксама:
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш Telegram-бот. Гэта ананімна і хутка