Зміцер Вайцюшкевіч і 50 беларусаў з розных гарадоў і краін разам выканалі хіт «Я нарадзіўся тут». Людзі, якія паўдзельнічалі ў анлайн-запісе, жывуць у розных гарадах Беларусі, а таксама ў Літве, Германіі, ЗША, Бразіліі ды іншых краінах. Прэм'ера песні прымеркавана да 20-годдзя супольнага музычнага праекта «Я нарадзіўся тут», які быў запісаны і выдадзены ў 2000 годзе.
Такія відэа стваральнікі праекта «Спяваем годна» плануюць выпускаць раз на тыдзень. Прэм’ера песні «Паветраны шар» з удзелам Лявона Вольскага адбудзецца ў наступны панядзелак, 8 чэрвеня. У запісе новых песень можа паўдзельнічаць кожны ахвотны, для гэтага трэба далучыцца да Telegram-канала. Там музыка Сяржук Доўгушаў, лідар гурта Vuraj і стваральнік ініцыятывы «Спеўны сход», будзе публікаваць анонсы і інструкцыі па новых песнях, а таксама даваць парады, як правільна спяваць і граць, каб Яўгену Цярэнцьеву, які ў праекце адказны за вытворчасць відэа і гуку, было прасцей усё гэта зводзіць у адзін ролік.
Калі скончыцца пандэмія каранавіруса, арганізатары праекта хочуць сабраць яго ўдзельнікаў і гледачоў, каб заспяваць ужо ў жывым фармаце.
Бібліятэка Onliner: найлепшыя матэрыялы і цыклы артыкулаў
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!