Культавы Mortal Kombat агучаць па-беларуску ў рэальным часе. Наведаліся на рэпетыцыю

6690
07 августа 2019 в 17:01
Источник: Iгар Дземянкоў

Культавы Mortal Kombat агучаць па-беларуску ў рэальным часе. Наведаліся на рэпетыцыю

Источник: Iгар Дземянкоў

Восьмага жніўня ў кінатэатры «Масква» адбудзецца прэм'ера фільма Mortal Kombat («Смяротная бітва») на матчынай мове. Ініцыятары івэнту абяцаюць «жывую агучку» кінахіта 90-х гадоў з удзелам вядомых беларусаў. Аднаго з галоўных герояў фільма — Лю Кана — агучыць вядомы спартсмен і першы двухразовы чэмпіён свету па версіі Kunlun Fight Віталь Гуркоў. У праекце таксама ўдзельнічае яго дзяўчына Меліціна Станюта, якая раней была галоўнай гімнасткай краіны. Усё пачнецца а 19-й гадзіне. Пакуль жа глядзім, што адбывалася падчас падрыхтоўкі. Цікава. Дарэчы, будзе дадатковы паказ, таксама ў «Маскве». 10 жніўня пройдзе — праўда, ужо з дубляжом у запісе. А яшчэ Mortal Kombat па-беларуску можна будзе ўбачыць у Гродне.

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!