«Мроя», N.R.M., ZET і Volski. Лявон Вольскі сыграе ўнікальны канцэрт у чатырох аддзяленнях

 
4941
23 июля 2019 в 11:05
Автор: Александр Чернухо
Автор: Александр Чернухо

Лявон Вольскі ў кастрычніку плануе сыграць унікальны канцэрт: на ім прагучаць песні адразу чатырох гуртоў, у якіх удзельнічаў знакаміты беларускі музыка. Падчас выступу на адной сцэне загучаць хіты гуртоў «Мроя», N.R.M., ZET і Volski. Дарэчы, яшчэ да абвяшчэння падрабязнасцей гэтай імпрэзы на канцэрт было прададзена каля 200 квіткоў.

— Гэты канцэрт будзе адным з самых цікавых: чатыры аддзяленні, кожнае з якіх цалкам прысвечана аднаму з гуртоў, — кажа Лявон Вольскі. — Варта будзе ўзгадаць даўно не граныя песні, прапрацаваць паўнавартаснае шоу, якое паглыбіць гледача ў атмасферу таго ці іншага часу. Магчыма, атрымаецца знайсці ў шафе тыя самыя касцюмы…

Першы гурт Вольскага — «Мроя» — выйшаў на вялікую сцэну 35 гадоў таму, падчас фестывалю ў Траецкім прадмесці, і на доўгія гады заняў месца лідара айчыннай рок-сцэны.

Дваццаць пяць гадоў таму з’явіўся N.R.M. — найпапулярнейшы беларускі гурт мяжы тысячагоддзяў, які, нягледзячы на часта змрочныя тэксты, даваў надзею на лепшае некалькім пакаленням.

Дваццаць гадоў таму нарадзіўся, бадай, самы таямнічы гурт беларускай сцэны — ZET.

У 2014 годзе выданнем жорсткага і бескампраміснага альбома Hramadaznaustva Лявон Вольскі прэзентуе свой новы праект Volski. Сёлета праект адзначае сваё пяцігоддзе.

Канцэрт адбудзецца 26 кастрычніка ў клубе Prime Hall. Квіткі на яго можна набыць за 30—65 рублёў.

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!