Змены пачынаюцца з сябе — такімі ісцінамі філосафы з сацыяльных сетак даўно запоўнілі інтэрнэт. Мы падумалі, што паляпшэнні сапраўды бяруць пачатак з малога, і пагутарылі з сучаснымі падлеткамі пра дробныя болевыя кропкі: транспарт, дарогі, экалогію і медыцыну. Калі вам жыццёва неабходна даведацца, што моладзь прапаноўвае змяняць на мясцовым узроўні, глядзіце нашу размову, падрыхтаваную ў партнёрстве з сацыяльна-адукацыйным праектам для старшакласнікаў velcom YOUTH.
Дзякуем шматфункцыйнай прасторы Dandy Land за дапамогу ў правядзенні здымак.
velcom YOUTH — конкурс праектаў для старшакласнікаў, якія хочуць змяніць свет да лепшага. Сацыяльна-адукацыйны праект рэалізуецца кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. 10 сакавіка вызначыліся 10 пераможцаў конкурсу, якія выступяць на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk у маі 2019 г. і атрымаюць iPhone Xs, а трое лепшых з лепшых паедуць на TEDx у Аўстрыю. Адметная рыса праекта velcom YOUTH — уся камунікацыя вядзецца на беларускай мове.
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!
Перадрук тэксту і фотаздымкаў Onliner.by без дазволу рэдакцыі забаронены. nak@onliner.by