Размаўляць пра моладзь без стэрэатыпаў — гэта як? Мы таксама жылі туманнымі ўяўленнямі пра сучасных падлеткаў, таму вырашылі дазнацца, што новае пакаленне гатовае прапанаваць свету. Высновы такія: імпэт, мары і жаданні — усё ў іх ёсць. Застаецца спадзявацца, што хутка гэтыя словы падмацуюцца дзеяннямі. Глядзіце нашу размову, падрыхтаваную у партнёрстве з сацыяльна-адукацыйным праектам для старшакласнікаў velcom YOUTH, і пішыце ў каментарах, што нам трэба запытаць у хлопцаў і дзяўчат наступным разам.
Дзякуем прадзюсарскаму цэнтру «Талант групп» за дапамогу ў арганізацыі здымак.
velcom YOUTH — конкурс праектаў для старшакласнікаў, якія хочуць змяніць свет да лепшага. Сацыяльна-адукацыйны праект рэалізуецца кампаніяй velcom пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. 10 пераможцаў конкурсу выступяць на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk у маі 2019 г. і атрымаюць iPhone Xs, а трое лепшых з лепшых паедуць на TEDx у Аўстрыю. Адметная рыса праекта velcom YOUTH — уся камунікацыя вядзецца на беларускай мове.
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!
Перадрук тэксту і фотаздымкаў Onliner.by без дазволу рэдакцыі забаронены. nak@onliner.by