«Я не хіпстар, проста не клапачуся пра грошы»: белорус отказался от распределения в большой город, чтобы вышивать орнамент на футболках

 
25 августа 2015 в 8:00
Автор: Полина Шумицкая. Фото: Максим Малиновский
Автор: Полина Шумицкая. Фото: Максим Малиновский

Выпускник Гомельского государственного технического университета Антон Талашко в свои 23 года сделал выбор, редкий для его сверстников. Вместо того чтобы остаться в Гомеле или покорять сверкающую огнями столицу, парень перераспределился в родную Малориту — маленький город на самом западе Беларуси. «Грошай заўжды мала, дык не псаваць жа з-за гэтага жыццё», — философски рассудил Антон и наладил в своем доме уникальное производство. С помощью машинки инженер-проектировщик вышивает на футболках и свитшотах старинные белорусские орнаменты. Onliner.by напросился в гости к молодому умельцу.

Несмотря на густую бороду и обилие в лексиконе слов вроде «свитшот», «худи» и «ЦЭХ», к хипстерам Антон себя не относит. Скорее, к народным ремесленникам. Швейная машинка Husqvarna, катушки ниток, пяльцы, мерная лента, образцы маек с готовым орнаментом — все в этой комнате говорит о необычном занятии хозяев. Вот, например, эта черная футболка с желтым «черепашьим» узором — заказ группы N.R.M. — символ известнейшей их песни «Тры чарапахі». Чуть дальше на вешалке — толстовки и рубашки поло со старинным орнаментом из красных и синих ниток — точная копия узоров, которые Антон собрал в Малоритском центре народного творчества.

— Как вышло, что ты должен был работать инженером в Гомеле, а в итоге засел за книгами по народному костюму в Малорите?

— Мяне размеркавалі ў Гомель, але зараз я пераразмяркоўваюся, бо планую сур’ёзна займацца вышыўкай арнаментаў. Калі я ад’еду, уся мая справа ў Маларыце загіне. Што чакала мяне ў Гомелi? Пасада інжынера-праекціроўшчыка з акладам у тры мільёны. На самой справе мне яшчэ добры варыянт прапанавалi. Астатнія мае аднакурснікi пайшлі працавать хто слесарам, хто мантажнікам. Амаль нікога не бралі на пасаду iнжынера. У Маларыце, хутчэй за ўсё, я буду настаўнікам электратэхнікi ў сельскагаспадарчым ліцэі i, мабыць, яшчэ супрамат буду выкладаць. Колькі я буду зарабляць? Слухайце, не ведаю. Мабыць, не больш двух-трох мільёнаў. Гэта пытанне ўвогуле не стаяла, бо трэба было пераразмеркавацца, застацца тут. Разумееце, справа не ў грошах. Зарплата была дваццатым ці трыццатым пытаннем.

— Если деньги стоят для тебя на двадцатом месте, то что важно в жизни? Как же поездки за границу или крутые гаджеты?

— Для мяне гэта не важна. Набыць гарбату ці кнігу — вось гэта важна. А ўсе гэтыя дэвайсы… Майму тэлефону Sony Ericsson сем гадоў, а планшэтам я карыстаюся толькі таму, што з’явілася неабходнасць быць на сувязi, калі пачаў займацца футболкамі. Мне гэта ўсё не да спадобы. У мяне нават старонка «ВКонтакте» з’явілася толькі паўгады таму — iзноў жа з-за футболак. Грошай заўжды мала, дык не псаваць жа з-за гэтага жыццё. Не, канешне, прыемна зарабляць некія грошы на гэтых футболках. Але калі б мэта была зарабляць, нічога б не выйшла.

Першая сур’ёзная замова — гэта дзесяць футболак для N.R.M. Два тыдні рабілi — i ў выніку ўсе прадаліся, бо гэта цікава. Чарапахі выглядаюць вельмі добра. Ну i, галоўнае, Піту [Питу Павлову, нынешнему фронтмену группы N.R.M. — Прим. Onliner.by] спадабалася… Вышыўка — гэта не проста прынт. Прынт паўсюль, а я жадаў зрабіць нешта асаблівае, каб аб’яднаць сучаснае са старажытным. Праца, безумоўна, вельмі складаная: за выхадныя можна зрабіць толькі чатыры футболкi.

Так, сам узор тчэ машынка (арнамент будуецца ў адмысловай праграме), але трэба ўвесь час сачыць за ёй, папраўляць тканіну, уручную абразаць ніткі i нават апранаць пяльцы. У залежнасці ад памера пяльцаў i, адпаведна, памера ўзора адна футболка робіцца ад трох да пяці гадзін. Паўнавартасны працоўны дзень!

— Какая цель всего этого?

— Мэта — паказаць, што ў нас засталося ад продкаў, бо сыходзяць людзi — i ўсё забываецца. Адкрыйце любую кнігу па беларускім народным строі — усюды будзе Маларыта. Маленькі горад, але залішыўся на ўвесь край. Што i казаць, у мяне дзед шыў, бабуля шыла, маці шые… Некалькі гадоў таму падчас абласных «Дажынак» прыехала тэлевізiйная група здымаць фільм пра Маларыту, i супрацоўнікi нашага цэнтра народнай творчасці павінны былі паказаць на камеру вядомую старажытную маларыцкую тэхніку ткацтва. Неспадзявана высветлілася, што ніхто не ведае, як гэта рабіць. Перад iмі ляжыць старэнькі андарак з арнаментам, а як выткаць яшчэ адзін, дакладна такі ж, яны не ведаюць. Паўтары гады аднаўлялі гэтую тэхніку. Аднавілi нейкім цудам… Я сам змарнаваў нямала гадзін, каб пабудаваць арнамент са стогадовай кашулi, якую мне пазычыла знаёмая. Усё зрабіў адзін у адзін. Разумееце, для мяне кожны крыжык на кашулі — гэта i ёсць Беларусь.

— Антон, вот честно, ты хипстер?

— Я чакаў гэтага пытання [смеется. — Прим. Onliner.by]. Некаторыя знаёмыя казалі мне, што пры першай сустрэчы падумалi, што я хіпстар нейкi. Шчыра кажучы, ад усёй гэтай тусоўкі я вельмі далёкі. Нават з барадой я хаджу ўжо пяць гадоў — пачаў насіць яе, калі гэта яшчэ не было ў трэндзе. Я не ведаю, чаму хлапцоў з «ЦЭХ-32», у якім я прымаў удзел, называюць хіпстарамi. Іншых такіх людзей, якія робяць падобныя мерапрыемствы для моладзi, у Беларусі проста няма. Чаму адразу хіпстары?.. Калі б я быў хіпстарам, то не жыў бы ў Маларыце. У Брэсце, у Менску, але не ў Маларыце. Мне сапраўды падабаецца родны горад. Так, Менск — гэта пляцоўка з вялікiмі магчымасцямi. Але добрыя рэчы можна рабіць у любой частцы нашай краіны — было б жаданне.

Перепечатка текста и фотографий Onliner.by запрещена без разрешения редакции. nak@onliner.by