14 гадоў Onliner.by: зроблена ў Беларусi з любоўю i гонарам

 
15 880
14 февраля 2015 в 11:29
Автор: Дмитрий Корсак
Автор: Дмитрий Корсак

Прайшло чатырнаццаць гадоў, пачынаецца пятнаццаты, і мы ўпэўнены, што ён будзе напоўнены працоўнымі подзвігамі, здзяйсненнямі і прыемнымі нечаканасцямі. Наша кампанія створана беларусамі ў Беларусі, і для беларусаў — гэта не можа не натхняць, што і ўвасобілася ў традыцыйнай эмблеме года ад Onliner.by. Так, яна створана на беларускай мове, якую нашы супрацоўнікі ведаюць і любяць. А самыя «смачныя» словы на роднай мове вы зможаце пачуць у відэароліку, прысвечаным нашаму дню нараджэння.